Пузырнік[4] (Colutea) — род раслін сямейства бабовых.
Лістападныя, пераважна некалючыя кусты з непарнапёрыстым лісцем.
Кветкі матыльковага тыпу, звычайна жоўтыя, у гронках пазух. Плады — шматнасенныя ўздутыя бабы.
Каля 25 відаў, у Паўднёвай Еўропе, Паўночна-Заходняй і Усходняй Афрыцы, у Заходняй і Цэнтральнай Азіі. У краінах былога СССР 13 відаў (Сярэдняя Азія, Каўказ, Крым); 10 відаў культывуюць як дэкаратыўныя, часцей за іншых — пузырнік дрэвападобны (Colutea arborescens).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Colutea L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2013.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- Пузырник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)