Пункт, тыпаграфскі пункт — адзінка вымярэння даўжыні ў паліграфіі.
Выкарыстоўваецца для вымярэння кегля шрыфту, наборных лінеек, памераў прагальнага матэрыялу і іншых элементаў друку. У большасці краін Еўропы і былога СССР 1 пункт роўны 0,3759 мм. Уведзены ў 1737 годзе ў Францыі як 1/72 французскай цалі.
У Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах адзін пункт роўны 0,3515 мм (1/72 англійскай цалі).
Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: твіп (1/20 пункта), цыцэра (12 пунктаў), квадрат (48 пунктаў).