Пунктуацыя (лац.: punctuatio: ад punctum — «кропка») — унармаваная сістэма правіл ужывання на пісьме знакаў прыпынку дзеля падзялення тэксту адпаведна яго лагічным, сінтаксічным ды інтанацыйным асаблівасцям.
Сімвал | Назва | Функцыя | |||
---|---|---|---|---|---|
. | кропка | Сканчае сказы, пазначае скарачэнні. | |||
, | коска | Аддзяляе граматычна раўнапраўныя часткі ў складаных сказах, некалькі элементаў у пералічэнні, звароты. | |||
; | кропка з коскай | Функцыянальна падобна да коскі, аднак аддзяляе складаныя (альбо ўскладненыя) па будове граматычна раўнапраўныя часткі. | |||
: | двукроп’е | Аддзяляе сказ ці яго частку, якая развівае альбо дапаўняе папярэдні тэкст. Таксама папярэднічае простай мове. | |||
! | клічнік | Сканчае загадны, пабуджальны ці экспрэсіўны сказ. | |||
? | пытальнік | Паказвае на сказ, які мае ў сабе пытанне. | |||
– | — | працяжнік | Аддзяляе галоўныя часткі сказа, параўноўваныя моўныя адзінкі, часткі складанага бяззлучнікавага сказа, частку дыялогу, паказвае паўзу ў дзеянні. Аддзяляецца з абодвух бакоў пропускамі. | ||
‐ | дэфіс | Злучае цесна звязаныя словы, у канцы радка азначае перанос слова. Пішацца без пропускаў. | |||
… | шматкроп’е | Азначае няскончаны, абарваны сказ. | |||
«» | „“‘ | "" | двукоссе | Азначае простую мову, цытаты і пад. | |
() | [] | {} | 〈〉 | дужкі | Азначаюць адвольна ўстаўленыя кавалкі тэксту. |
/ | касая рыса | Аддзяляе варыянтныя альбо супярэчлівыя выразы. |
Кропка, коска, клічнік, пытальнік, двукроп’е, кропка з коскай і шматкроп’е пішуцца адразу пасля слова, пасля чаго робіцца пропуск. Тэкст у дужках альбо двукоссі пішацца неадрыўна ад іх. Калі ў тэксце адзін за адзін ідуць два знакі прыпынку (напр. кропка і коска альбо клічнік і пытальнік), паміж імі пропускі не ўстаўляюцца.