Пупок (род раслін) | |||||||||||||||||||||
Пупок палявы (Anthemis arvensis L.) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Anthemis | |||||||||||||||||||||
|
Пупо́к[1], антэміс (Anthemis) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя. Налічвае каля 150 (176[2]) відаў, пашыраных у Афрыцы і Еўразіі.
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку — паўкусцікі. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя. Лісце пёрыстарассечанае, радзей лінейнае. Суквецце — кошык. Плод — сямянка.
Дэкаратыўныя, лекавыя, фарбавальныя, меданосныя і інсектыцыдныя расліны. Некаторыя віды (напрыклад, пупок палявы (Anthemis arvensis)[3]) — пустазелле.