Пупок дабрародны

Пупок дабрародны

Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaemelum nobile (L.) All. (1785)

Сінонімы
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501396
NCBI  99037
EOL  488414
GRIN  t:104133
IPNI  192489-1
TPL  gcc-113893

Пупок дабрародны[3], валовае вочка[4] (Chamaemelum nobile) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Chamaemelum сямейства Астровые (Asteraceae), тыпавы від гэтага роду. Лекавая расліна.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Моцна пахкая расліна.

Сцёблы 10-30 см вышынёй, прамыя або ўзыходзячыя, разгалінаваныя.

Лісце сідзячае, с двойчы- ці тройчы-перыстарассечанымі даўгаватымі або лінейна-даўгаватымі прылісткамі 1—6 см даўжынёй и 4—15 мм шырынёй.

Кошыкі адзінкавыя, абгорткі 3-6 мм у вышыню, 6-12 мм у дыяметры, язычковыя кветкі белага колеру, трубчастыя — жоўтыя.

Час цвіцення — з ліпеня па верасень.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Разводзіцца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Лекавае дзеянне расліны аналагічна такому ў аптэчнага рамонка.

Мае дэкаратыўныя махрыстыя формы.

Лекавыя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Уласцівасці: бактэрыцыднае, заспакаяльнае, жоўцегоннае, супрацьзапаленчае, супрацьспазматычнае, болесуцішальнае.

Касметычнае дзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

У крэмах для рук змякчае скуру, загойвае расколіны. Карысны пры куперозе. Прыбірае мяшкі пад вачыма, выдаляе азызласць з твару.

Псіха-эмацыянальнае дзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Эфектыўны сродак пры бессані (асабліва ў спалучэнні з лавандай). Нават у невялікіх канцэнтрацыях валодае заспакаяльным дзеяннем, здымае спазмы і курчы, дапамагае пры шоку (масаж у вобласці сонечнага спляцення).

Батанічная класіфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Від уваходзіць род Chamaemelum семейства Астравыя (Asteraceae) порядка Астракветныя (Asterales).


  падсямейства Cichorioideae   яшчэ больш 100 родаў  
         
  сямейства Астравыя     трыба Anthemideae     від Chamaemelum nobile
               
  парадак Астракветныя     падсямейства Астравыя     род Chamaemelum    
             
  яшчэ 12 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 22 трыбы, у тым ліку Астравыя, Senecioneae   яшчэ каля 15 відаў
     

Доўгі час таксанамічных становішча віду заставалася няўстойлівым, розныя аўтары ўключалі таксон у розныя роды, гэтая сітуацыя стала адной з прычын утварэння шырокай сінанімікі[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз. — у тэксце згадана пад назвай Anthemis nobilis
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Chamaemelum nobile (L.) All. (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (30 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 18 лютага 2013.