Пупок палявы

Пупок палявы

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthemis arvensis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36331
NCBI  127977
EOL  468395
GRIN  t:103870
IPNI  125492-3
TPL  gcc-110396

Пупо́к палявы[1] (Anthemis arvensis) — від кветкавых раслін роду Пупок (Anthemis) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—45[1] см. Сцяблы шматлікія, галінастыя, апушаныя. Лісце рассечанае на вузкія долі. Краявыя кветкі кошыкаў белага колеру, сярэдзінныя — жоўтыя. Плод — сухая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Туніс, Канарскія астравы), натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, на Азорскіх астравах і ў Чылі[2].

Аддае перавагу сухім месцам і адносна багатым глебам. Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур[3]. Цвіце з мая па верасень, плады паспяваюць у ліпені—верасні[3].

Зноскі