Пурпур (ад лац.: purpura — пупурная куклянка, пурпурны колер, грэч. πορφύρα) — антычны, прыродны чырнавата-фіялетавы фарбавальнік.
Утрымліваецца ў выдзяленнях гіпабранхіяльных залоз марскіх бруханогіх малюскаў — іглянак, або пурпурных куклянак, напрыклад, балінус, або мурэкс, брандарыс (Bolinus brandaris, або Murex brandaris).
Па хімічнай прыродзе — вытворнае прыроднага фарбавальніка індыга.