Увага! Артыкул змяшчае ненарматыўную лексіку. |
Пуцін — хуйло! | |
---|---|
Дата выпуску | 2014 |
Дата запісу | 2014 |
Мова песні | руская і украінская |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Путин — *уйло! (мега версия, power-mix) |
«Пуцін — хуйло!» (укр.: Пу́тін — хуйло́) — песня-слоган і інтэрнэт-мем , які з’явіўся падчас падзей першай паловы 2014 года ва Украіне. Выконваецца на рускай або ўкраінскай мовах з мэтай высмейвання прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Упершыню выканана 30 сакавіка 2014 года ўльтрас харкаўскага «Металіста»[1] і данецкага «Шахцёра», але пазней стала папулярная ва Украіне, а таксама вядома ў іншых краінах, у прыватнасці, Мексіцы[2][3], Японіі[4], ЗША[5], Канадзе, краінах Заходняй Еўропы і іншых.
Сярод вядомых украінскіх карыстальнікаў мему народны дэпутат Украіны Алег Ляшко[6] і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца[7][8][9][10], які праспяваў песню каля расійскага пасольства ў Кіеве разам з мітынгоўцамі.
Шырокае абурэнне мем выклікаў найперш сярод расіян , дыпламатычнай місіі Расіі ва Украіне, а таксама ў верхавіне расійскай улады.
Пу-цін хуй-ло ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла |
Кампазіцыя пачынаецца барабанным шротам і ўключае ў сябе, акрамя скандавання «Пуцін (або Суркіс) — хуйло», трохзвяновую сыходную секвенцыю са складамі «Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-а-а»[11]. Музычная частка песні мае некаторае падабенства з кампазіцыяй «Speedy Gonzales », створанай Дэвідам Хесам ў 1961 годзе[12].
Перакладчыца і філолаг Таццяна Бонч-Асмалоўская ахарактарызавала кампазіцыю як «народную вербальную агрэсію, перанакіраваную ў адказ на дзяржаўную агрэсію Расіі». Харавое спяванне адной і той жа лаянкавай фразы, пакладзенай на немудрагелісты матыў, яна разглядала як нейкую форму карнавалізацыі. На думку Бонч-Асмалоўскай, «па сваёй прастаце, сцісласці і паўтаранасці выкарыстанне гэтага паслання можа быць супастаўна з метадамі, якія ўжываюцца прарасійскімі СМІ[13], якія дзень за днём паўтараюць адны і тыя ж эмацыйна афарбаваныя тэрміны: „фашысты“, „хунта“, „бандэраўцы“. У дадзеным выпадку, аднак, эфект эмацыйна ўзмацняецца выкарыстаннем абсцэннай лексікі, што актуалізуе пасланне і трансфармуе яго ў „смехавую культуру“, апісаную Бахціным»[14] — інакш кажучы, праз высмейванне расійскі прэзідэнт ператвараўся з чагосьці пагрозлівага і ненавіснага ў нешта камічнае[15]. C меркаваннем Бонч-Асмалоўскай была не згодная Таццяна Сіліч[заўв 1], якая лічыла, што на «пост-майданнай» Украіне фармаваўся неанацысцкі рух — што і знаходзіла сваё адлюстраванне ў новай мове[16].
Згаджаючыся з важнасцю функцыі карнавалізацыі[17], Аксана Гаўрылава[заўв 2] ўдакладняла, што слоган «Пуцін — хуйло!» выконваў таксама функцыі «пратэсту, пераадолення страху і абясцэньвання рэальнасці»: на яе думку, праз месяц пасля падзей у Крыме негатыўныя эмоцыі грамадзян Украіны дасягнулі такога ўзроўню, што толькі «катарсічнай» функцыі лаянкі было ўжо недастаткова. Спасылаючыся на Анры Бергсона, які разглядаў смех як «анестэзію сэрца», Гаўрылава пісала, што вербальная агрэсія ў дадзеным выпадку дапоўнілася механізмам вызвалення праз высмейванне, які дазваляе кароткачасова вызваліцца ад болю, пакуты, страху і смутку[15][19].
Дынаміка грамадска-палітычных падзей ва Украіне ў сувязі з пачаткам пратэстных рухаў і збройнага канфлікту на ўсходзе краіны, які рушыў за імі, перайшла і ў плоскасць інфармацыйных войнаў («Вайна наратываў», з англ. — «вайны слоў»[20]), вырабляючы новыя «сэнсавыя вызначэнні-канцэпты» — часцяком падзяляючыя ўдзельнікаў на «сваіх» і «чужых». У прыватнасці, гэта знайшло сваё адлюстраванне ў выкарыстанні зневажальных (лаянкавых) слоў, у навешванні цэтлікаў і выкарыстанні мянушак.[21][22][23]. Такой з’яўляецца і песня «Пуцін — хуйло!».
Упершыню дадзеная песня дакументальна зафіксавана ў Харкаве 30 сакавіка 2014 года, калі песню выканалі на сумесным маршы фанаты харкаўскага «Металіста» і данецкага «Шахцёра»[24]. Затым песню падхапілі фанаты іншых футбольных клубаў, у тым ліку кіеўскага «Дынама»[25], чарнігаўскай «Дзясны»[26], львоўскіх «Карпат»[27], палтаўскай «Ворсклы»[28] і іншыя.
Першы відэаролік на сэрвісе YouTube быў загружаны 4 красавіка пад назвай «инцидент на параде в Москве Путин хуйло Хит лета 2014 года»[29].
У маі 2014 года кавер-версію песні запісаў гурт «Телері», словы якой былі крыху зменены для пазбягання нецэнзурнага тэксту — «Пуцін hello», але ў сюжэце відэакліпу герой песні падвяргаецца катаванням у выглядзе гвалтоўнага кармлення традыцыйным украінскім прадуктам — салам[30].
Песня хутка стала папулярнай і ў чэрвені з’явіўся першы запіс, выкананы пры ўдзеле ўкраінскіх турыстаў за мяжой — у Лос-Анджэлесе[31].
22 ліпеня 2014 года ў сеціве з’явіўся відэазапіс з выкананнем песні беларусамі на штогадовым рок-фэсце «Басовішча» ў Польшчы[32].
На сённяшні дзень крычалку выконваюць ужо і за межамі Украіны, у тым ліку ў такіх краінах як ЗША, Канада, Мексіка, Японія, краінах СНД і Заходняй Еўропы[33].
15 чэрвеня асноўны выраз песні стаў больш вядомы дзякуючы в. а. міністра замежных спраў Украіны Андрэю Дзешчыцу, які вымавіў асноўныя словы песні падчас антываеннага мітынгу ля пасольства Расіі ў Кіеве, на які Дзяшчыца прыбыў з мэтай супакойвання мітынгоўцаў[34][35]. Гэты факт выклікаў незадавальненне ў кіраўніцтва РФ, міністр замежных спраў гэтай краіны Сяргей Лаўроў зрабіў адпаведную пратэстную заяву[36].
Песня атрымала ўвагу ў незалежнай беларускай[37][38] і сусветнай прэсе, была тэмай публікацый уплывовых міжнародных газет, такіх як The Guardian[35], The Washington Post[33], The Wall Street Journal[39], Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода[40], Gazeta Wyborcza[41], The Atlantic[42], Israel HaYom[43] і шматлікіх іншых.
Даследчыкі з Оксфарда Джон Розенберг і Марыя Цярэнцьева, прааналізаваўшы актыўнасць рэдактараў рускай, украінскай і англійскай Вікіпедый у межах тэорыі «кіравання ўвагай» (англ.: attention management), выявілі, што з чэрвеня па жнівень 2014 года артыкул «Путін — хуйло!» ўваходзіў у дзясятку найбольш актыўна рэдагуемых ва ўкраінскім раздзеле[44]. Розенберг і Цярэнцьева таксама меркавалі, што выкарыстанне падобнага загалоўка парушала прынцып нейтральнасці Вікіпедыі[45].
У перыяд выбарчай кампаніі 2014 года Радыкальная партыя Алега Ляшко выкарыстала слоган «Путін — Хуйло! Переможе дабро» на сваіх білбордах, а сам прэзідэнт Расіі падаваўся як «вораг» Украіны[46]. У маі 2014 года навінавы сайт «Новы рэгіён» быў узламаны і па яго асноўным адрасе трансляваліся надпіс «ПТН Хло»[47][48][49]. У красавіку 2016 года актывісты руху «Вясна», якія арганізавалі ў Санкт-Пецярбургу «сход» за адстаўку Уладзіміра Пуціна, выкарыстоўвалі слоган «Пуцін Хелло»[50].
У маі-чэрвені 2014 года дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Віталь Чэпінога апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook верш «на матыў» песні-слогана: «укр.: …Щоб здавалось, що це все наснилось, що ніколи й не було Хуйла…»[51]. У студзені 2015 года ўкраінскі дэпутат Алег Барна, выступаючы ў Радзе, у канцы сваёй прамовы заявіў, што «Пуцін — хуйло» — і заклікаў усіх прысутных паўтараць гэта меркаванне ўслед за ім[52].
Пасля з’яўлення песні-слогана і ў сувязі з наступным шырокім распаўсюджваннем самога нецэнзурнага (і цяжкаперакладанага[53]) тэрміна «хуйло» ў замежнай прэсе[46], Гаўрылава — сумесна з Заранай Цямняк[заўв 3] — прапанавала ўдакладнены нямецкі пераклад тэрміна: на іх думку, даслоўны пераклад ням.: Pimmel, які ўжываецца ў камунікацыі з дзецьмі і блізкі да укр.: пісюн, варта замяніць на больш «інтэнсіўны» ням.: Arschloch[54].
Найбольш вядомым прыкладам ужывання крычалкі ў Беларусі з’яўляецца сумеснае выкананне 9 кастрычніка 2014 года беларускімі і ўкраінскімі футбольнымі фанатамі песні на матчы Беларусь — Украіна на Барысаў-Арэне, відэа якога неўзабаве з’явілася на відэахостынгу YouTube. Пасля матча за выкананне крычалкі праваахоўнымі органамі былі затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў[55]. Падзея выклікала пэўны розгалас у Байнэце па прычыне неадназначнай трактоўкі падзеі ў беларускай блогасферы і сацыяльных сетках[56].
21 красавіка 2014 года ўкраінскі рок-гурт «АстрагентА» выпусціў музычны відэакліп з пераробкай песні ў жанры метал[57]. 7 чэрвеня таго ж года ўкраінскі гурт Mad Heads выканаў песню на мотафестывалі «Тарасава гара» ў сяле Чапаеўка (Залатаношскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна)[58]. 20 чэрвеня 2014 года гурт «Нікапаль-2» выдаў кліп з пераробкай песні ў танцавальным клубным жанры[59].
Украінскімі праграмістамі быў распрацаваны спецыяльны плагін[60], які аўтаматычна замяняе на прагляданых старонках усе словы з прозвішчам расійскага прэзідэнта на адпаведнае лаянкавае слова.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)