Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Пфорцгайм (ням.: Pforzheim; у старой перадачы нямецкіх назваў — Пфорцгейм) — горад на захадзе германскай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Горад быў заснаваны яшчэ рымлянамі і яго назва паходзіць верагодна да лацінскага слова portus — порт. Горад цяжка пацярпеў ад бамбардзіровак саюзнікаў у канцы Другой сусветнай вайны. Найбольш разбуральны рэйд адбыўся 23 лютага 1945 года, калі загінула больш за 17 тысяч жыхароў. Пфорцгайм налічвае 119.423 жыхароў (на 31 снежня 2007 года).