Вёска
| ||||||||||||||||||
Пшэво́даў[2] (польск.: Przewodów) — вёска ў гміне Далгабычаў Грубяшоўскага павета Люблінскага ваяводства на паўднёвым усходзе Польшчы, недалёка ад мяжы з Украінай[3]. Яна знаходзіцца прыкладна за 15 кіламетраў на паўднёвы захад ад Далгабычава, за 39 кіламетраў на поўдзень ад Грубешава і за 129 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад рэгіянальнай сталіцы Любліна. Вёска знаходзіцца ў гістарычнай вобласці Галічына[4].
На 2021 год у вёсцы пражывае 413 чалавек.
Увечары 15 лістапада 2022 года падчас вайны ва Украіне адна або некалькі ракет (верагодна, украінскага паходжання) патрапілі ў вёску, у выніку чаго загінулі два чалавекі[5][6][7].