Пшэворская культура

      — Пшэворская культура

Пшаво́рская культу́ра — археалагічная культура, насельніцтва якой з мяжы 3-2 стагоддзяў да н.э. да 1-й паловы 5 стагоддзя н.э. насяляла землі пераважна сярэдняй і паўднёвай Польшчы. Назва культуры паходзіць ад грунтавога могільніка ў мясцовасці Гаць каля горада Пшэварск Падкарпацкага ваяводства, даследаванага К. Гадачакам у 1905, уведзена ў навуковы зварот Л. Нідэрле ў 1931.