Пылкагало́ўнік[3] (Cephalanthera) — род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце падоўжанае, завостранае. Суквецце — рыхлы колас. Кветкі званочкавыя з дробнымі прыкветкамі. Плод — каробачка.
14 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 2 віды пылкагалоўніка: пылкагалоўнік даўгалісты (Cephalanthera longifolia) і пылкагалоўнік чырвоны (Cephalanthera rubra), занесеныя ў Чырвоную кнігу. Трапляюцца ў лясах, хмызняках.
Дэкаратыўныя расліны.
Зноскі