Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй да 1,5[1] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Тычыначныя ніткі павіслыя, бледна-ружовага колеру[2]. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.
Thalictrum L. — Василисник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 45, 56—59. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.