Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Пэтрова-Краснасілля[1] (укр.: Петрово-Красносілля) — горад у Луганскай вобласці Украіны, падпарадкаваны гарадскому савету Хрустальнага. Чыгуначная станцыя «Пэтровэнькы» на лініі Дэбальцэвэ — Красна Магыла (граніца Расіі).
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].