Пякарня — невялікае немеханізаванае прадпрыемства па выпечцы і рэалізацыі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў,якое, як правіла, таксама рэалізуе іх на месцы. Тыповы асартымент пякарань складаюць розныя хлябы, тарты, пірожныя і пірагі[1].
Некаторыя пякарні таксама спалучаюць у сабе функцыі кафэ. У іх маюцца абсталяваныя для арганізацыі грамадскага харчавання залы, а асартымент, апроч уласна хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, таксама ўключае гарбату ці каву для кліентаў, ахвотнікаў спажыць іх прадукцыю прама ў памяшканні.