Пярэсна еўрапейская | |||||||||||||||||||||
Пярэсна еўрапейская. Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Пярэсна еўрапейская[1] (Trollius europaeus) — травяністая расліна, якая расце ў Еўропе і Заходняй Сібіры у асноўным на ўзлесках змешаных лясоў, сырых лясных палянах і лугах; від роду Trollius сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Травяністая шматгадовая расліна. У залежнасці ад умоў пражывання яе вышыня вар’іруе ад 20 см (у тундры) да 1 м (пры культываванні ў спрыяльных умовах).
Лісце ў гэтай расліны двух тыпаў: сцябловае і прыкаранёвае. Сцябловыя лісты размяшчаюцца ў верхняй траціне кветаносных парасткаў. Прыкаранёвыя сабраны ў разетку ля аснавання сцябла і маюць пальчатараздзельную форму.
Кветкі буйныя шарападобныя, злёгку духмяныя, да 5 см дыяметрам, з 10-20 чашалісцікамі. Іх колер вар’іруе ад бледна-жоўтага да залаціста-жоўтага. Пялёсткі па памеры не перавышаюць чашалісцікі, але маюць больш інтэнсіўную аранжавую афарбоўку. Цвіценне ў цэнтральных раёнах Расіі адбываецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
Формула кветкі: [2].
Плод — лістоўка з маленькім, крута загорнутым ўнутр носікам.
Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Заходняя Сібір. У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, большасць месцазнаходжанняў размешчана на Мінскім узвышшы.
Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3]. Ахоўваецца ў Польшчы[3]. У культуры вядомая з XVI стагоддзя[4].
Цэніцца як ранні майска-чэрвеньскі меданос, які дае вялікую колькасць нектара[5].
У свежай траве змяшчаецца протаанемін, сляды іншых алкалоідаў, сапаніны, вітамін C, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы.
У народнай медыцыне Беларусі выкарыстоўваюць траву пры страўнікавых захворваннях. Ва Украіне — вонкава пры нарывах.
Злева направа: лісце, кветка, плады
|
Арыгінальная прыгажосць кветак гэтай расліны з’яўляецца прычынай зрыву іх у вялікай колькасці на букеты, у выніку чаго яе становіцца ўсё менш.
Цёплы, сонечны колер кветак пярэсны робіць іх асабліва жаданымі ў садах і парках, на берагах вадаёмаў, ручаёў.
Размножваецца вегетатыўна і насеннем, якое мэтазгодна высейваць пад зіму — тады ўсходы з’яўляюцца вясной Цвіце на другі год жыцця. Лепш расце на ўрадлівых шчыльных глебах.
Траву нарыхтоўваюць падчас цвіцення, сушаць на гарышчы пры добрай вентыляцыі.
Расліна была абрана кветкай 1995 года ў Германіі . Выяву пярэсны еўрапейскай змяшчалі на паштовых марках Беларусі[6] і Германіі.
Паштовая марка Беларусі
|
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |