Пярэ́ступ[1], брыёнія (Bryonia) — род кветкавых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae). Налічвае каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.
Bryonia monoica
Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобнымі каранямі і пераважна лазячымі сцёбламі з простымі вусікамі. Лісце пяцілопасцевае або глыбокараздзельнае, часам суцэльнае. Расліны адна- і двухдомныя. Кветкі аднаполыя, дыяметрам да 1,5 см, у пазушных суквеццях. Плод — ягада.
Інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Карані пярэступа выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродка.
Пярэступ белы (Bryonia alba L.) і пярэступ двухдомны (Bryonia cretica subsp. dioica (Jacq.) Tutin) — ядавітыя расліны.
Зноскі