Пяскова-Скала

Замак
Пяскова-Скала
Elektrownia podgórska
50°14′39,17″ пн. ш. 19°46′48,13″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Малапольскае ваяводства
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Першае згадванне XIV стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Арачны двор

Пяско́ва-Ска́ла (польск.: Pieskowa Skała, ням.: Peskenstein) — назва замка ў Польшчы, які знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Кракава ў Малапольскім ваяводстве на тэрыторыі Ойцаўскага нацыянальнага парка ў адміністрацыйных межах вёскі Сулашова. Ахоўны помнік Малапольскага ваяводства.

Назва паходзіць ад вапняковай скалы ў раёне Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша, на якой быў узведзены замак. Каля замка знаходзіцца скала пад назвай «Паліца Геркулеса».

Пяскова-Скала была пабудавана ў XIV стагоддзі каралём Казімірам Вялікім у якасці абарончага замка. Ён адносіўся да ланцужка замкаў, прызначаных ахоўваць паўднёвыя межы дзяржавы, якія мяжуюць з Сілезіяй, а таксама забяспечыць важны гандлёвы шлях з Кракава ва Уроцлаў. Асблівае значэнне Пяскова-Скала набыла пасля таго, як Сілезія трапіла ў сферу ўплыву Багеміі, якая знаходзілася ў варожых адносінах з польскімі манархамі. У XVI стагоддзі замак быў перабудаваны ў стылі рэнесансу. У гэтую эпоху быў створаны арачны двор, які нагадвае кракаўскі Вавель. Даступныя для наведвальнікаў цырыманіяльныя і жылыя памяшканні замка абсталяваныя мэбляй розных эпох.

25 красавіка 1983 года Пяскова-Скала была ўнесена ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства (№ А-478[1]).

Зноскі

  1. Rejestr zabytków nieruchomych — wojewódzstwo małopolskie(недаступная спасылка)