Пясочны гадзіннік — найпрасцейшая прылада для вымярэння часу. 2 лейкападобныя пасудзіны (ці цэлая сістэма) злучаны вузкай гарлавінай; адна часткова запоўнена пяском. Прамежак часу, за які пясок праз гарлавіну перасыпаецца з адной пасудзіны ў другую, можа складаць ад некалькіх секунд да некалькіх гадзін.
Адным з першых згадванняў пра такі гадзіннік з'яўляецца выяўленае ў Парыжы паведамленне, у якім утрымліваецца ўказанне па падрыхтоўцы тонкага пяску з парашка чорнага мармуру, пракіпячонага ў віне і высушанага на сонцы[1]. На караблях ужываліся чатырохгадзінныя пясочныя гадзіннікі (час адной вахты) і 30-секундныя для вызначэння хуткасці карабля па лагу.