Аднагадовая залозіста апушаная кароткімі валаскамі травяністая расліна вышынёй 5—20[1] см. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце дробнае, супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных паўпарасоніках. Пялёсткаў — 5. Тычынак — 10. Плод — шматнасенная каробачка, якая раскрываецца 6 зубцамі.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.514. Arenaria serpyllifolia L. s.l. — Песчанка тимьянолистная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 123. — ISBN 9-87317-128-9.