Пятля — адтуліна на вопратцы, у якую ўваходзіць гузік пры зашпільванні. Была вынайдзеная ў XIII стагоддзі ў Германіі.
Пятліца — абмятаны прарэз або нашыўная пятля на верхняй вопратцы, лацкане пінжака або капелюшы.
Першапачаткова выкарыстоўвалася для зашпільвання бартоў (напрыклад, пінжака), затым гузік з іншага боку прышываць перасталі, а ў пятліцу пачалі ўстаўляць кветкі на святы і іншыя ўпрыгожванні або знакі адрознення[1]. У цяперашні час, у асноўным, выкарыстоўваецца для нашэння бутаньеркі на вяселлі.