Фон-дэ-Гом | |
---|---|
фр.: Font-de-Gaume | |
Каардынаты: 44°56′13,20″ пн. ш. 1°01′35,60″ у. д.HGЯO | |
Фон-дэ-Гом (фр.: Font-de-Gaume) — пячора ў Францыі (горад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой , дэпартамент Дардонь) з насценнымі выявамі жывёл эпохі позняга палеаліта.
Жывапіс грота Фон-дэ-Гом належыць да лепшых узораў пячорнага мастацтва. Шматлікія выявы бізонаў, дзікіх коней, мамантаў, паўночных аленьяў і іншых жывёл выкананы ў разнастайных манерах: ад найстаражытнейшых лінейных малюнкаў чорнай і чырвонай фарбай да надзвычайных паліхромных кампазіцый, якія адносяцца да мадленскай эпохе (15000-11000 лет да н.э.).
Сумненні адносна старажытнасці жывапісу канчаткова развеяліся пасля таго, як у 1912 годзе Г. Пегуан адшукаў на сценах пячоры Тюк д’Адубер у Французскіх Пірэнеях выявы бізонаў, якія знаходзіліся пад слоем сталактытаў, узрост якіх складаў больш за 10000 гадоў.
грот Фон-дэ-Гом быў адкрыт Дэні Перойні ў 1901 годзе. Выявы асобных жывёл былі зроблны ў натуральную велічыню. На сценах і столі невялікіх нанесена прынамсі каля 80 малюнкаў, сярод якіх две бясспрэчныя фігуры мамантаў.
Падчас раскопак у галерэях пячоры былі хнойдзены кавалкі чырвонай охры і свайго роду «алоўкаў» з марганцавай руды. Судзячы па ўсяму гэта былі тыя самыя фарбавальнікі, якія выкарыстоўваліся першабытнымі мастакамі падчас працы. Падобныя фарбуючыя матэрыялы знаходзяцца амаль паўсюдна, дзе распаўсюджаны гліністыя грунты, у прыватнасці, у далінах непадалёку ад Фон-дэ-Гом. У акрузе ёсць багатыя поласці жоўтай, чырвонай, а зрэдку чорнай гліны, а таксама паклады жалезнай і марганцавай руды.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 85 рус. • англ. • фр. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |