Пётр Іванавіч Кёпен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 лютага (2 сакавіка) 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая (4 чэрвеня) 1864[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Friedrich Köppen[d] |
Жонка | Alexandra Fedorovna Adelung[d] |
Дзеці | Фёдар Пятровіч Кёпен[d] і Уладзімір Пятровіч Кёпен |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | геаграфія і геалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Пётр Іванавіч Кёпен (19 лютага (2 сакавіка) 1793, Харкаў — 23 мая (4 чэрвеня) 1864, Крым) — расійскі навуковец нямецкага паходжання. Выдаваў працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, дэмаграфіі і статыстыцы. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1839). Дзейсны стацкі саветнік.
Нарадзіўся ў сям’і ўрача. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1814) са ступенню магістра правазнаўства і пераехаў у Санкт-Пецярбург — да 1822 года служыў у Дэпартаменце пошт, у сваяка, мужа роднай цёткі, М. М. Яноўскага.
У 1825 годзе Цюбінгенскі ўніверсітэт даў П. І. Кёпену ступень доктара філасофіі, у наступным годзе Імператарская Акадэмія Навук абрала яго членам-карэспандэнтам.
У 1829—1834 гадах пражываў у Таўрычаскай губерні, працаваў у Інспекцыі шаўкаводства, займаўся зборам матэрыялаў па геаграфіі і гісторыі Крыму.
З 1837 года працаваў у Імператарскай Акадэміі Навук, куды быў абраны ад’юнктам. З 1843 года — акадэмік па кафедры статыстыкі Акадэміі навук, адначасова служыў у Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі.
У 1845 годзе — адзін з членаў-заснавальнікаў Геаграфічнага таварыства. З 1845 года — кіраўнік аддзялення статыстыкі таварыства. Браў удзел у многіх выданнях таварыства.
З 1852 года П. І. Кёпен за станам здароўя праводзіў большую частку часу (1852—1853, 1858—1859, 1860—1864) у Крыме ў сваім любімым маёнтку Карабагу, паблізу Алушты, дзе і памёр.
Бацька — брандэнбургскі ураджэнец, адзін з 30-ці выкліканых Кацярынай II у 1786 годзе лекараў. Працаваў загадчыкам медыцынскай часткі ў Харкаўскай губерні.
Дзеці — Уладзімір і Фёдар Пятровічы Кёпены.
У 1846 годзе па даручэнні Геаграфічнага таварыства склаў этнаграфічную карту Еўрапейскай Расіі (выдадзена ў 1851), над распрацоўкай якой працаваў цягам многіх гадоў. За гэтую карту Геаграфічнае таварыства прысудзіла П. І. Кёпену Канстанцінаўскі медаль і прэмію ім. Жукоўскага.
Асаблівая заслуга П. І. Кёпена ў выяўленні былых імён гарадоў і населеных пунктаў Крыма. Напрыклад, у спісе імён горада Стары Крым ім было сабрана 22 наймення. Ад сумнеўнай назвы старажытнай Карэі да Леўкопаля. Гэтыя даследаванні былі апублікаваныя ў яго «Крымскім зборніку» у 1837 годзе, які ў сваю чаргу стаў складовай часткай «Этнаграфічнай карты Расіі» выдадзенай у 1851 годзе.
Апроч гэтага П. І. Кёпен выдаваў часопіс «Бібліяграфічныя лісты» на рускай мове[4].
У рэцэнзіі на «Грунтоўнае апісанне…» Калайдовіча і Строева Пётр Кёпен адмоўна паставіўся да шматкроць ужытага аўтарамі паняцця «беларускі». Пішучы пра мову перакладаў Францішка Скарыны, Кёпен, які ўласна даследаваў у Беларусі гутарковую беларускую мову[5], сцвярджаў, што адносна літаратурных форм мовы твораў Францішка Скарыны выраз «беларускі пераклад» — няслушны. Напэўна, Кёпен зыходзіў з вызначанага Калайдовічам арэалу пашырэння «беларускай мовы» і гэты абшар у яго ўяўленні не адпавядаў мове, пра якую ішла гаворка. Кёпен прапанаваў для наймення літаратурных форм мовы твораў Францішка Скарыны лінгвонім «літоўска-руская мова», бо маларасіяне называлі літаратурную “рускую мову” ВКЛ (старабеларускую/ стараўкраінскую) як «літоўская мова» і гэты лінгвонім ужыты да яе ў катэхізісе XVII ст. Лаўрэнція Зізанія. На думку С. Запрудскага, паказальна, што праблемы з найменнем гутарковай беларуская мова ўзніклі ў асоб, якія паходзілі з Украіны (Кёпен і Качаноўскі), Польшчы (Лялевель) або польска-беларускага памежжа (Даніловіч).[6]
і многія іншыя, у т. л. на нямецкай мове.