Пётр Іванавіч Пачанчук | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
26 ліпеня 1954[1] |
Памёр |
1 снежня 1991 (37 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Рост | 178 см[2] |
Вага | 70 кг[2] |
Пётр Іванавіч Пачанчук (нар. 15 лютага 1945, в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці — 1 снежня 1991) — беларускі спартсмен, рэкардсмен свету і Еўропы, сярэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 км (1980, Масква).
Нарадзіўся 26 ліпеня 1954 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ляхаўцы (па іншых звестках у вёсцы Отчын) Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Пасля школы ў 1971 годзе паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, дзе стаў займацца ў заслужанага трэнера БССР Барыса Рыгоравіча Драздова. У 1973 годзе паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, які паспяхова закончыў у 1978 годзе. У інстытуце працягваў спецыялізавацца па спартыўнай хадзьбе, на вучобу і спорт у яго часу хапала. Выканаў нарматыў майстра спорту і атрымаў званне «Майстар спорту СССР міжнароднага класа» (1975).
Пасля ўніверсітэта ў Пятра Пачанчука была служба ў Савецкай Арміі, дзе стаў лейтэнантам. Адначасова са службай — член зборнай СССР (1977—1984). Спартсмен аб’ехаў увесь свет: тройчы наведаў Мексіку, двойчы — Іспанію, выступаў на спаборніцтвах у ЗША, Японіі, Канадзе, Швецыі, Фінляндыі, Англіі, ФРГ, дзесяткі разоў у сацыялістычных краінах.
У 1989 годзе скончыў двухгадовую Вышэйшую школу трэнераў у Маскве і вярнуўся ў Гродна. Месцам працы трэнера-выкладчыка вышэйшай катэгорыі стала кафедра фізічнага выхавання, а пазней кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Трагічна загінуў 1 снежня 1991 года. Пахаваны на гарадскіх могілках у г. Гродна.
Сярэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) на дыстанцыі 20 км. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1979, г. Эшбор. Германія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1978, Прага). Пераможца матчаў юніёрскіх зборных СССР — ЗША (1973), СССР — Польшча (1973). Уладальнік Кубка СССР (1980) у хадзьбе на 30 км, шматразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў СССР, пераможца і прызёр першынстваў Узброеных Сіл СССР. Рэкардсмен свету на дыстанцыі 10 км — 40.37.0 (1977). Лепшы вынік у хадзьбе на 20 км 1:20.28,0. Рэкардсмен Еўропы на дыстанцыі 30 км — 2.16.00,5 (1979).
Беларускай федэрацыяй па лёгкай атлетыцы з 1992 года ў Гродна праводзяцца штогадовыя мемарыялы Пятра Пачанчука па спартыўнай хадзьбе. Апошнія па часе спаборніцтвы — ХХІІ Міжнародны мемарыял памяці П. І. Пачанчука — адбыліся 5 кастрычніка 2013 года.