Пётр Скуратовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940[1] |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Польшча |
Званне | генерал і брыгадны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Скурато́віч[2] (1 жніўня 1891 — красавік 1940[2]) — польскі ваенны дзеяч, генерал брыгады Войска Польскага (1939).
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Філіпкавічы[2] Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1909 годзе скончыў Полацкі кадэцкі корпус[2]. У 1909—1911 гадах вучыўся ў Елісаветградскім кавалерыйскім вучылішчы. З 1917 года служыў у 1-м кавалерыйскім палку генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага, з 1918 года ў Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кавалерыйскіх злучэнняў, Цэнтрам навучання кавалерыстаў у горадзе Грудзёндз. У 1939 годзе быў інтэрніраваны ў СССР і ў красавіку[2] 1940 года загінуў у лагеры для ваеннапалонных.