Вёска
| ||||||||||||||||||
Півашу́най[1] (літ.: Pivašiūnai, традыцыйная беларуская назва — Півашуны) — вёска ў Алітускім раёне Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад Півашунайскай сянюніі. Размешчана на беразе возера Ільгіс , за 19 км на захад ад Варэны. Насельніцтва на 2001 год — 292 чалавекі.
Першы пісьмовы ўспамін пра Півашуны датуецца 1608 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1639 годзе Ян Клоцкі перадаў Півашуны Троцкаму кляштару бенедыкцінаў. У 1648 годзе тут быў пабудаваны касцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Півашунах было 10 будынкаў.
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.