Півоня

Півоня

Paeonia suffruticosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paeonia L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18794
NCBI  13625
EOL  61607
GRIN  g:8758
IPNI  33209

Півоня (Paeonia) — род кветкавых раслін сямейства Півоневыя (Paeoniaceae).

Шматгадовыя (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты з бульбападобнымі або верацёнападобнымі каранямі. Лісце чаргаванае, двойчы-, тройчы- або шматрассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя. Плод — шматлістоўка.

Налічваецца каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і на захадзе Паўночнай Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды півоня адваротнаяйцападобная (Paeonia obovata), півоня адхіленая (Paeonia anomala), півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — півоня паўкустовая (Paeonia ×suffruticosa).

Ева Гансалес  (руск.). «Півоні і хрушч»

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Пион: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)