Пігменты (лац.: pigmentum — фарба) — кампаненты напоўненых кампазіцыйных матэрыялаў, якія надаюць матэрыялам непразрыстасць, колер, супрацькаразійныя і іншыя ўласцівасці. Нярэдка выкарыстоўваецца як сінонім для неарганічнага фарбавальніка. Адрозніваюць прыродныя мінеральныя пігменты (неарганічныя кампаненты фарбаў) і біялагічныя пігменты (біяхромы — прыродныя фарбавальнікі ў складзе жывых арганізмаў).
У тэхналогіі лакафарбавых матэрыялаў пігментамі завуць высокадысперсныя неарганічныя або арганічныя, нерастваральныя ў дысперсійных асяроддзях рэчывы, здольныя ўтвараць плеўкаўтваральныя ахоўныя, дэкаратыўныя або дэкаратыўна-ахоўныя пакрыцці.
Растваральныя рэчывы, здольныя афарбоўваць іншыя матэрыялы, завуць фарбавальнікамі.