Пій VII

Пій VII
лац.: Pius PP. VII
Герб
251-ы Папа Рымскі
14 сакавіка 1800 — 20 жніўня 1823
Папярэднік Пій VI
Пераемнік Леў XII
кардынал
з 14 лютага 1785
Roman Catholic Bishop of Tivoli[d]
з 16 снежня 1782
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Tivoli[d]
Папярэднік Giulio Matteo Natali[d]
Пераемнік Vincenzo Manni[d]
Roman Catholic Bishop of Imola[d]
14 лютага 1785 — 8 сакавіка 1816
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Imola[d]
Папярэднік Giovanni Carlo Bandi[d]
Пераемнік Antonio Lamberto Rusconi[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 14 жніўня 1742(1742-08-14)[1][2][…]
Смерць 20 жніўня 1823(1823-08-20)[1][3][…] (81 год)
Пахаванне
Бацька Scipione Maria Niccolo Chiaramonti[d][5]
Маці Giovanna Coronata Ghini[d][5]
Прыняцце свяшчэннага сану 1765
Кардынал з 1785

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пій VII (лац.: Pius PP. VII), свецкае імя: Грэгорыа Луіджы Барнаба К’ярамонці (італ.: Gregorio Luigi Barnaba Chiaramonti;14 жніўня 1742 — 20 жніўня 1823) — Папа Рымскі з 14 сакавіка 1800 да 20 жніўня 1823 года.

У час яго пантыфікату важным юрыдычным дакументам касцёлу стала падпісаная ў 1801 годзе Піем VII і Напалеонам Банапартам дамова (канкардат) паміж апостальскай сталіцай і Францыяй, якая стала ўзорам для падпісання дамоў паміж Ватыканам і іншымі краінамі Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Асноўныя ўмовы канкардату палягалі на тым, што:

  • Каталіцызм абвяшчаўся «рэлігіяй большасці французаў», аднак каталіцызм не лічыўся афіцыйнай рэлігіяй і захоўвалася свабода веравызнання, у прыватнасці, для пратэстантаў.
  • Папа меў права здымаць епіскапаў, аднак дазвол на заняцце даваў французскі ўрад.
  • Дзяржава аплачвала царкоўныя выдаткі, а духавенства дае клятву вернасці дзяржаве.
  • Царква адмаўляецца ад усіх прэтэнзій на зямлю, забраную ад яе пасля 1790 году.

Яшчэ ў 1801 годзе, па просьбе расійскага імператара Паўла І Папа Пій VII аднавіў ордэн езуітаў у Расійскай імперыі, а ў 1814 годзе аднавіў ордэн па ўсім свеце, назваўшы энцыкліку, якая пра гэта абвяшчала, «Sollicitudo omnium ecclesiarum» — Клопат пра ўсю царкву.

  1. а б Pius VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Boutry P. papa PIO VII // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pius (Pius VII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118792431 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.