Піла — інструмент са мноствам разцоў (звычайна зубоў) для разразання (распілоўкі) розных матэрыялаў (драўніны, металу, пластыку, каменю і іншых).
Звычайна піла выконваецца ў выглядзе металічнай пласціны (ці набору элементаў, як ланцужная піла), на рабочым беражку якой размешчаны зубы. Аднак існуюць пілы, рэжучы беражок якіх выканана ў выглядзе абразіўнага напылення (напрыклад, алмазнага — для рэзання каменю).
Таксама піламі завуць інструменты, станкі і прылады, якія выкарыстоўваюць пілу. Напрыклад, «бензапіла».
Піла з'яўляецца адным з найстаражытнейшых прылад працы. Невялікія крэмніевыя прылады ўжываліся ўжо ў эпоху неаліту (7—3 тыс. гадоў да н.э.).