Пінхус Крэмень | |
---|---|
літ.: Pinchus Kremen | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 1981[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, літограф |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і Парыжская школа[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пінхус Крэмень (фр.: Pinchus Krémègne; 28 ліпеня 1890, Жалудок, каля Ліды, Расійская імперыя — 5 красавіка 1981, Серэ, дэпартамент Усходнія Пірэнеі, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, бацька — рамеснік. У 1909—1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.
У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр.: La Ruche). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.
У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў Серэ, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).
Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.
Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
Дзевяць яго жывапісных твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].