Піралюзіт

Піралюзіт
Формула MnO2
Сінгонія ортаганальная
Колер рысы чорны да бакітнавата-чорнага
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2—6,5
Спайнасць дасканалая
Злом няроўны
Шчыльнасць 4,7—5,08 г/см³

Піралюзі́т[1] — мінерал падкласа простых аксідаў, дыаксід марганцу (IV), MnO2.

Крышталізуецца ў ортаганальнай сінгоніі. Добра сфарміраваўшыяся крышталі сустракаюцца рэдка. Утварае агрэгаты, зямлістыя масы. Цвёрдасць 2—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,7—5,08 г/см³. Крохкі. Валодае паўправадніковымі і п’езаэлектрычнымі ўласцівасцямі. Раствараецца ў салянай кіслае.

Буйныя радовішчы маюцца ў Бразіліі, Грузіі, Індыі, ПАР[2]. Сустракаецца ў асацыяцыі з браўнітам, гаўсманітам, гематытам, гётытам, галандытам, манганітам, кальцытам, раданітам, радахразітам, сідэрытам і інш.[2]

Піралюзіт з’яўляецца сыравінай на марганец. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці перманганата калію, солі марганцу, шкла, керамікі, гальванічных элементаў, у лакафарбавай вытворчасці і інш.

Зноскі

  • Пиролюзи́т // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 148. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  • Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)
  • Піралюзіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 379.