Піраманія | |
---|---|
МКБ-11 | 6C70 |
МКХ-10 | F63.1 |
МКБ-10-КМ | F63.1 |
МКБ-9-КМ | 312.33[1][2] |
MeSH | D005391 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піраманія (ад стар.-грэч.: πῦρ — агонь, полымя + стар.-грэч.: μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — засмучэнне імпульсіўных паводзін, якое выяўляецца ў непераадольнай хваравітым цязе да падпалаў , а таксама ў моцнай захопленасці назіраннем за агнём[3].
Вызначэнне піраманіі як паталагічнага імкнення да развядзення агню з’явілася яшчэ ў 1824 годзе. Аднак і сёння гэты сіндром да канца не вывучаны. Выпадкі піраманіі з’яўляюцца аб’ектам даследавання і псіхіятрыі, і юрыспрудэнцыі.
Пацыенты, назіраючы за пажарам, праяўляюць цікаўнасць, адчуваюць радасць, задавальненне або палёгку. Пажар ніколі не ажыццяўляецца імі дзеля матэрыяльнай выгады, для ўтойвання злачынстваў, як выраз грамадска-палітычнага пратэсту. У некаторых выпадках можа быць следствам піралагніі — сэксуальнага ўзбуджэння пры назіранні полымя.