Пірыт | |
---|---|
Спарыш крышталёў пірыту | |
Формула | FeS2 |
Сінгонія | Кубічная |
Колер | Cаламяна-жоўты |
Колер рысы | Зелянява-чорны |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 6—6,5 |
Спайнасць | Вельмі недасканалая |
Злом | Ракавісты |
Шчыльнасць | 4,9—5,2 г/см³ |
Пірыт (грэч. πυρίτης λίθος, літаральна - камень, што высякае агонь), серны калчадан, жалезны калчадан — мінерал, сульфід жалеза хімічнага складу FeS2 (46,6 % Fe, 53,4 % S). Нярэдкія прымешкі Са, Ni, As, Cu, Au, Se і інш.
Колер светлы, латунна-жоўты. Бляск металічны. Рыса чорная з зеленаватым адценнем. Цвёрдасць 6—6.5. Спайнасць вельмі недасканалая. Злом няроўны. Сінгонія кубічная. Шчыльнаснь 4,9—5,2. Крохкі, асабліва пры абагачэнні золатам. Грані кубічных крышталяў маюць штрыхоўку. Суцэльныя зярністыя і шчыльныя масы, крышталі і іх зросткі.
Радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Закаўказзі і інш. На Беларусі інтэнсіўная пірытызацыя адзначана ў эфузіўных пародах ніжняга пратэразою на поўдні краіны.
Сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты.
Пірыт на Вікісховішчы |