Пістыя |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Pistia L., 1753
|
Сінонімы |
---|
- Apiospermum obcordatum (Schleid.) Klotzsch
- Limnonesis commutata (Schleid.) Klotzsch
- Limnonesis friedrichsthaliana Klotzsch
- Pistia aegyptiaca Schleid.
- Pistia aethiopica Fenzl ex Klotzsch
- Pistia africana C.Presl
- Pistia amazonica C.Presl
- Pistia brasiliensis Klotzsch
- Pistia commutata Schleid.
- Pistia crispata Blume
- Pistia cumingii Klotzsch
- Pistia gardneri Klotzsch
- Pistia horkeliana Miq.
- Pistia leprieuri Blume
- Pistia linguiformis Blume
- Pistia minor Blume
- Pistia natalensis Klotzsch
- Pistia obcordata Schleid.
- Pistia occidentalis Blume
- Pistia schleideniana Klotzsch
- Pistia spathulata Michx.
- Pistia texensis Klotzsch
- Pistia turpini Blume
- Pistia turpinii K.Koch
- Pistia weigeltiana C.Presl
- Zala asiatica Lour.
|
Адзіны від |
---|
|
Арэал |
---|
|
|
Пістыя, вадзяная салата (Pistia stratiotes) — травяністая расліна сямейства ароннікавых, адзін прадстаўнік рода Pistia.
Плаваючая расліна з мноствам перыстых каранёў і ўкарочаным сцяблом, на якім размешчаны разеткі светла-зялёнага апушанага лісця. Кветкі аднаполыя, дробныя, жаўтаватыя, у невялікіх каташках, акружаных белаватым пакрывалам.
Пашырана ў прэсных вадаёмах тропікаў і субтропікаў абодвух паўшар’яў. Культывуюць у акварыумах.
Размнажаецца насеннем, значна хутчэй вегетатыўна: у пазухах ніжняга лісця развіваюцца сталоны, на канцах якіх утвараюцца новыя асобіны. Апошнія ў сваю чаргу даюць новыя сталоны і г.д. У прыродных умовах размнажаецца бурна, за кароткі прамежак часу можа пакрыць цалкам паверхню вадаёма.
Зноскі