Нарадзіўся |
12 жніўня 1971[1][2] (53 гады) |
---|---|
Грамадзянства | ЗША |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 185 см |
Вага | 80 кг |
Прафесійная кар’ера | 1988–2003 (апошні матч у 2002 годзе) |
Вядучая рука | правая (аднаручны бэкхэнд) |
Прызавыя грошы | $43,280,489 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 762-222 (77,44 %) |
Тытулы | 64 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (12 красавіка 1993) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (1994, 1997) |
Францыя | паўфінал (1996) |
Уімблдан | перамога (1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000) |
ЗША | перамога (1990, 1993, 1995, 1996, 2002) |
Іншыя турніры | |
Фінал ATP | перамога (1991, 1994, 1996, 1997, 1999) |
Кубак Вялікага Шлема | перамога (1990, 1997) |
Алімпійскія гульні | 1/8 фіналу (1992) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 64-70 (47,76 %) |
Тытулы | 2 |
Найвышэйшы рэйтынг | 27 (12 лютага 1990) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/16 фіналу (1989) |
Францыя | 1/16 фіналу (1989) |
Уімблдан | 1/8 фіналу (1989) |
ЗША | 1/32 фіналу (1988, 1989, 1990) |
Кубак Дэвіса | перамога (1992, 1995) |
petesampras.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Завяршыў выступы |
Пэтрас «Піт» Сампрас (лац.: Petros Sampras; нар. 12 жніўня 1971, Вашынгтон) — амерыканскі былы прафесійны тэнісіст. За сваю 14-гадовую кар’еру выйграў 14 турніраў Вялікага шлема, стаўшы першым гульцом, які пабіў рэкорд Роя Эмерсана (12 турніраў Вялікага шлема). Ён таксама выйграў 7 галоўных турніраў у памяшканнях (5 фінальных турніраў ATP і 2 кубка Вялікага шлема). Сампрас выкарыстоўваў атакуючы стыль гульні, які характарызуецца магутнай падачай і частымі выхадамі да сеткі.
Піт Сампрас дэбютаваў у прафесійным туры ў 1988 годзе і праз два гады стаў самым маладым пераможцам адкрытага чэмпіянату ЗША. На працягу шасці гадоў запар (1993—1998) ён займаў першы радок у сусветным рэйтынгу, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для Адкрытай эры, а таксама прабыў лідарам у агульнай складанасці 286 тыдняў (чацвёртае месца ў сучаснай гісторыі). У 2002 годзе ён атрымаў перамогу на сваім апошнім турніры Вялікага шлема — адкрытым чэмпіянаце ЗША, абыграўшы ў фінальным матчы свайго адвечнага суперніка Андрэ Агасі. Яго сем перамог на Уімблдане з’яўляюцца рэкордам, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам. Таксама рэкорднымі з’яўляюцца яго пяць тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам і Джымі Конарсам. Нягледзячы на не такія паспяховыя выступленні на грунтавых пакрыццях (Сампрас ні разу не выходзіў у фінал турніру Ралан Гарос), яго агульныя дасягненні (у суме выйграна 64 прафесійных тытула) і розныя рэкорды дазваляюць яму лічыцца адным з найвялікшых тэнісістаў гісторыі. Сампрас таксама з’яўляецца апошнім амерыканцам, які выйграваў Уімблдан і фінальны турнір сусветнага тура.