Пітсбургскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Pittsburgh | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Pittsburgh |
Заснаваны | 1787 |
Студэнты | 32 277[1] і 31 924[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пітсбург, Пенсільванія, ЗША |
Сайт | pitt.edu |
![]() |
Пітсбургскі ўніверсітэт (англ.: University of Pittsburgh) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пенсільванія, ЗША.
Універсітэт складаецца з 17 школ і каледжаў у гарадскім кампусе ў Пітсбурзе, дзе знаходзіцца адміністрацыя ўніверсітэта і пражывае і навучаецца каля 28 000 студэнтаў і аспірантаў. Пітсбургскі кампус плошчай 132 акра ўключае ў сябе розныя гістарычныя будынкі, якія з'яўляюцца часткай гістарычнага раёна Шэнлі-Фармз, у першую чаргу яго 42-павярховы цэнтральны будынак у стылі неаготыкі. Універсітэт таксама кіруе чатырма кампусамі ў Заходняй Пенсільваніі, размешчанымі ў Брэдфардзе, Грынсберзе, Джонстаўне і Цітусвіле.
Былыя і цяперашнія выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 3 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 3 лаўрэатаў прэміі Акадэміі мастацтваў і навук, членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, 7 сенатараў ЗША, 3 міністраў ЗША і 5 губернатараў штатаў ЗША.