Пітэр Клас | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1596[1], 1596[2], каля 1597[3] ці не раней за 1597 і не пазней за 1598 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за снежань 1660 і не пазней за 1 студзеня 1661 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Нікалас Пітэрс Берхем |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d] |
Уплыў на | Нікалас Пітэрс Берхем |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Клас (нідэрл.: Pieter Claesz; каля 1597, Берхем — 1 студзеня 1661, Харлем) — галандскі мастак, майстар нацюрморта.
Аб ранніх гадах Класа амаль нічога невядома. У 1617 годзе ён ажаніўся ў Харлеме, у 1620 годзе ў яго нарадзіўся сын Нікалас, будучы вядомы мастак-пейзажыст.
Разам з Хеда Клас з’яўляецца заснавальнікам харлемскай школы нацюрморта. Яго нацюрморты падзяляюцца на дзве групы. Да першай адносяцца «сняданкі» і «банкеты». На іх звычайна намаляваны збаны, куфлі, фарфор, хлеб, сыр, віно, вустрыцы, рыба, птушка, вяндліна, масліны і арэхі. Вельмі часта ён выкарыстоўваў лімон. Да другой адносяцца творы папулярнай у той час у Галандыі разнавіднасці нацюрморта «ванітас», у якіх пры дапамозе сімвалаў — свечкі, чэрапа, гадзіннікаў, музычных інструментаў, старадаўніх кніг і т. п. — выяўляецца біблейская канцэпцыя мітуслівасці жыцця.