Пітэр Лакс

Пітэр Лакс
Дата нараджэння 1 мая 1926(1926-05-01)[1][2][…] (98 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Anneli Cahn Lax[d][3]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d] і прыкладная матэматыка[4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Kurt Otto Friedrichs[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пітэр Дэвід Лакс (венг.: Lax Péter Dávid, англ.: Peter David Lax; нар. 1 мая 1926, Будапешт) — амерыканскі матэматык, лаўрэат прэміі Вольфа 1987 года.

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Будапешце, у яўрэйскай сям’і. Бацькі (Генры Лакс і Клара Корнфельд) былі ўрачамі. У 1941 годзе ўся сям’я збегла з краіны ў Нью-Ёрк. З 19-гадовага ўзросту прымаў удзел у Манхэтэнскім праекце — праграме па распрацоўцы ядзернай зброі. У 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Лакс з’яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі, а таксама працаваў у Курантаўскім інстытуце матэматычных навук.

Поле дзейнасці Лакса шматграннае: у прыватнасці, у яго ўваходзіла вывучэнне інтэграваныя сістэм, ударнай хвалі, гідрадынамікі. Ён таксама зрабіў істотны ўнёсак у развіццё тэорыі салітонаў. З яго імем звязаны такія матэматычныя дасягненні і лікавыя метады як лема Лакса — Мільграма, тэарэма эквівалентнасці Лакса, схема Лакса — Фрыдрыхса, схема Лакса — Вендрофа, ўмова энтрапіі Лакса і тэорыя Лакса — Левермора, ураўненне Лакса.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Gray J. J. Peter Lax // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
  5. а б https://books.google.hu/books?id=vYlIDQAAQBAJ&pg=PA451&lpg=PA451&dq=%22Stuyvesant+High+School%22+Lax+P%C3%A9ter&source=bl&ots=jRGbuSsEe4&sig=ACfU3U0_0-54b1Ya8wwZkoK89_n9pQmPqg&hl=hu&sa=X&ved=2ahUKEwj9mPXVzYPgAhUOy6QKHZEXAIIQ6AEwC3oECBMQAQ#v=onepage&q=%22Stuyvesant%20High%20School%22%20Lax%20P%C3%A9ter&f=false
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 25 ліпеня 2021.
  7. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-51006.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  8. https://www.siam.org/prizes-recognition/fellows-program/all-siam-fellows Праверана 17 ліпеня 2021.
  9. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  10. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.