Пітэр Пэвэнсі | |
---|---|
Peter Pevensie | |
[[Файл:|250x350px|Уільям Моузли ў ролі Пітэра Пэвэнсі ў фільме «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб»]] | |
Серыя | Хронікі Нарніі |
Першае з'яўленне | Леў, Вядзьмарка і Гардэроб |
Стваральнік | Клайв Стэйплз Льюіс |
Выкананне | Уільям Моузлі |
Інфармацыя | |
Від | Чалавек/сын Адама |
Пол | мужчынскі |
Статус | Вярхоўны кароль Нарніі, Імператар Адзінокіх Астравоў |
Дата нараджэння | 1927 |
Дата смерці | 1949 |
Сваякі | Сьюзен Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Юстас |
Пі́тэр Пэ́вэнсі (англ.: Peter Pevensie; 1927—1949) адзін з галоўных персанажаў дзіцячай фэнтэзійнай серыі «Хронікі Нарніі» Клайва Стэйплза Льюіса. Фігуруе ў чатырох з сямі кнігах «Хронік Нарніі»: як дзіця і асноўны персанаж—у кнігах Леў, Вядзьмарка і Гардэроб і Прынц Каспіян; як дарослы—у кнігах Апошняя бітва і Конь і яго хлопчык.
Пітэр—старэйшы з дзяцей Пэвэнсі. У яго блакітныя вочы, русыя валасы, ён дастаткова высокі і статны. Імпульсіўны, але разам з тым—неверагодна клапатлівы, асабліва з малодшай, Люсі.
Першапачатковы накід кнігі «Леў, Вядзьмарка і Гардэроб» пачынаўся так: «гэта гісторыя пра чатырох дзецях, чые імёны Эн, Марцін, Ружа і Піцер. Але больш пра Піцеры, малодшым з іх». Піцер-адзінае імя, што засталоўся нязменным, але ў фінальнай версіі яно належыць старэйшаму з чатырох Пэвэнсі. Пэвэнсі—месца размяшчэння сярэднявечнага замка на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Англіі, які адыграў важную ролю ў пэўныя моманты брытанскай гісторыі. Аднак прозвішча дзяцей не фігуруе ў кнігах аж да «Заваёўніка зары».
Нарадзіўся ў 1927 годзе па зямным летазлічэння ў Лондане. Пасля нападу немцаў ён і яго блізкія (акрамя бацькоў) эвакуіраваны ў бяспечнае месца да прафесара Кёрка ў старадаўні дом.
Атрымаў ад Дзеда Мароза меч. Забіў ім ваўка, які напаў на ягоную сястру Сьюзен. Узначаліў войска, якое сабраў Аслан супраць Белай Вядзьмаркі.
Стаў Вярхоўным каралём Нарніі.
Пітэр не з’яўляецца дзейнічаючай асобай у кнізе, але некалькі разоў у ёй узгадваецца. Сказана, што ён на поўначы, дзе вёў вайну з волатамі. Да часу пераходу перавала арміяй Эдмунда вядома, што ён ужо разбіў волатаў.
Дапамог разам з братам і сёстрамі вярнуць Каспіяну трон.