Піфон | |
---|---|
| |
пачвара, ахоўнік Парнаса | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Маці | Гея |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піфон або Пітон (стар.-грэч.: Πύθων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі пачварная змяя, ахоўнік Парнаса.
Паводле міфаў, Піфон быў створаны Геяй са слізі, якая захавалася ад першабытнага патопу для аховы гары Парнас, дзе знаходзілася дэльфійскае свяцілішча, і якая лічылася цэнтрам сусвету. У грэчаскім мастацтве маляваўся ў выглядзе змяі, яшчаркі або жанчыны.
Апалон забіў Піфона сваімі стрэламі і ператварыў Дэльфы ў цэнтр свайго культу. Угневаная Гея збіралася пакараць Апалона сталым выгнаннем з Алімпа, але ў выніку ён правёў у выгнанні толькі некалькі гадоў. У гонар перамогі Апалона ў Дэльфах праводзіліся рэлігійныя Піфійскія гульні. Жрыца-прадракальнік з храма Апалона звалася піфіяй.