Піцірым Аляксандравіч Сарокін | |
---|---|
руск.: Питирим Александрович Сорокин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 студзеня (4 лютага) 1889[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1968[2][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Дзеці | Пётр Піцірымавіч Сарокін[d] і Сяргей Піцірымавіч Сарокін[d] |
Род дзейнасці | сацыёлаг, філосаф, выкладчык універсітэта, палітык, пісьменнік |
Навуковая сфера | сацыялогія, крыміналогія, этнаграфія, палітычная філасофія[d], філасофія культуры[d] і культурная антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Myra Page[d][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Піцірым Аляксандравіч Сарокін (англ.: Pitirim Alexandrovich Sorokin, руск.: Питирим Александрович Сорокин; 23 студзеня 1889— 10 лютага 1968) — расійска-амерыканскі сацыёлаг, філосаф і культуролаг.
Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1914). У 1922 годзе высланы з Расіі, жыў у ЗША. Выкладаў у розных амерыканскіх універсітэтах. Быў прэзідэнтам Амерыканскай сацыялагічнай асацыяцыі.
Разглядаў гістарычны працэс як цыклічную змену асноўных тыпаў культуры, ці «суперсістэм» (ідэацыйная культура, ідэалістычная культура, пачуццёвая культура), у аснове якіх ляжыць інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Сцвярджаў, што гісторыя ўяўляе сабой сацыякультурны працэс, нормай якога з’яўляецца дынаміка каштоўнасных арыенціраў, іх змена і пастаянны пошук новых «ідэальных мэтаў». Лічыў, што сучасная культура перажывае ўсеагульны крызіс, які абумоўлены надзвычай моцным развіццём матэрыялізму і навукі. Асноўнае выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі бачыў у развіцці рэлігійнай «ідэалістычнай культуры». Адзін з родапачынальнікаў тэорый сацыяльнай стратыфікацыі і сацыяльнай мабільнасці. Сярод яго вучняў — вядомыя амерыканскія сацыёлагі Р. Мертан, Т. Парсанс, Р. Мілз і інш. Асноўныя працы — «Сістэма сацыялогіі» (Т. 1-2; 1920); «Сацыяльная мабільнасць» (1927), «Сацыяльная і культурная дынаміка» (Т. 1-4; 1962).