Піянер-10 (англ.: Pioneer 10, Pioneer F) — беспілотны касмічны апарат NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэння Юпітэра. Гэта быў першы апарат, які праляцеў міма Юпітэра і сфатаграфаваў яго з космасу. Апарат-блізнюк Піянер-11 даследаваў таксама Сатурн.
Апарат Піянер-10 перад загрузкай на ракету-носьбіт
У 1983 годзе аўтаматычная станцыя мінула арбіту Плутона і стала першым запушчаным з Зямлі апаратам, які пакінуў межы Сонечнай сістэмы.
Апошні сігнал ад Піянера-10 быў атрыманы 23 студзеня 2003 года. Паведамлялася, што Піянер-10 накіроўваецца ў бок Альдэбарана. Калі з ім нічога не здарыцца на шляху, ён дасягне наваколляў зоркі праз 2 мільёны гадоў.
1972, 3 сакавіка — старт апарата-станцыі Піянер-10.
1972, 15 ліпеня — Піянер-10 увайшоў у пояс астэроідаў за арбітай Марса.
1973, 3 снежня — Піянер-10 пасылае на Зямлю першыя дэталёвыя фотаздымкі Юпітэра.
1997, 31 сакавіка — завяршэнне місіі па Сонечнай сістэме.
1998, 17 лютага — Вояджэр-1 даганяе рэкорд Піянера-10 і становіцца самым аддаленым рукатворным аб’ектам зямлян на адлегласці 69.419 АА. Вояджэр-1 аддаляецца ад Сонца на 1 АА ў год хутчэй, чым Піянер-10.
2002, 2 сакавіка — паспяховы прыём тэлеметрыі ад апарата пра наваколле. 39 хвілін працягвалася перадача даных на адлегласці 79.83 АА.
2002, 27 кастрычніка — апошні паспяховы прыём тэлеметрыі. 33 хвіліны працягвалася перадача даных на адлегласці 80.22 АА.
2003, 23 студзеня — атрыманы вельмі слабы сігнал ад апарата. Пасля гэтага сеансаў сувязі з апаратам не было, але па слабаму сігналу ад бартавой сістэмы сувязі пакуль магчыма ўстанавіць месцазнаходжанне апарата.
2003, 7 лютага — пры чарговай спробе сувязі не ўдалося скантактавацца з апаратам.
2006, 4 сакавіка — апошняя спроба сувязі з апаратам. Адказ ад Піянера-10 не атрыманы.
2009, кастрычнік — па падліках, апарат павінен быць на адлегласці прыкладна 100 АА (прыблізна 15 мільярдаў кіламетраў) ад Сонца.