П’ер-Нарсіс Герэн | |
---|---|
фр.: Pierre-Narcisse Guérin | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1774[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1833[2][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барон П’ер-Нарсіс Герэн (фр.: Pierre-Narcisse Guérin; 13 сакавіка 1774[1][2][…], Парыж[3] — 16 ліпеня 1833[2][4][…], Рым[5]) — французскі мастак, вучань Рэньё.
У 1796 годзе атрымаў першую ўзнагароду. Прадстаўленая на Салоне 1800 года карціна «Марк Секст» зрабіла надзвычайнае ўражанне і мела велізарны поспех.
У 1810 годзе Герэн адкрыў у Парыжы майстэрню, якая неўзабаве ўвайшла ў моду. З гэтай майстэрні класіка, які прызнаваў толькі антычную прыгажосць, выйшлі вядомыя французскія рамантыкі: Тэадор Жэрыко, Эжэн Дэлакруа, Ары Шэфер, Леон Конье, Андрэ Жак Арсель, Луі-П'ер Анрыкель-Дзюпон і іншыя.
У 1822 годзе Герэн стаў дырэктарам Французскай акадэміі ў Рыме. У 1829 годзе атрымаў тытул барона.