П'ер дэ Бамаршэ | |
---|---|
Pierre de Beaumarchais | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | П'ер-Агюстэн Карон |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1732[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1799[2][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | André-Charles Caron[d] |
Жонка | Madeleine-Catherine Franquet[d], Geneviève-Madeleine Lévêque[d] і Marie-Thérèse-Amélie Caron de Beaumarchais[d] |
Дзеці | Amélie-Eugénie Caron de Beaumarchais[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург і публіцыст |
Мова твораў | французская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
П'ер-Агюстэн Карон дэ Бамаршэ (фр.: Pierre-Augustin Caron de Beaumarchais; 24 студзеня 1732, Парыж — 18 мая 1799, Парыж) — знакаміты французскі драматург і публіцыст.
Нарадзіўся ў Парыжы. Сын гадзінных спраў майстра Андрэ Шарля Карон (1698—1775), ён спачатку пайшоў па шляху бацькі, але адначасова рупліва вывучаў музыку. Музычныя таленты і красамоўны дар адкрылі Бамаршэ доступ у вышэйшае грамадства, дзе ён набыў вялікія сувязі, вельмі патрэбныя яму пазней. Ён нават патрапіў да двара Людовіка XV, дачок якога навучаў гульні на арфе. Дзякуючы двум выгодным шлюбам (абодва разы ён ажаніўся з багатымі ўдовамі — Франк і Левек — і абодва разы хутка аўдавеў), а таксама супрацоўніцтву з банкірам Дзювернэ (Duverney) стаў уладальнікам значнага стану.