П’ер Буль | |
---|---|
фр.: Pierre Boulle | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Pierre François Marie Louis Boulle |
Дата нараджэння | 20 лютага 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 студзеня 1994[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, раманіст, інжынер, пісьменнік навуковай фантастыкі |
Гады творчасці | 1950 — 1994 |
Мова твораў | французская |
Прэміі |
Prix Sainte-Beuve[d] (1952) |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
П’ер Буль (фр.: Pierre Boulle, 20 лютага 1912, Авіньён — 30 студзеня 1994, Парыж) — французскі пісьменнік.
Атрымаўшы спецыяльнасць электрыка, Буль паехаў на Далёкі Усход. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у складзе сіл «Свабоднай Францыі» (фр. France libre) у Кітаі, Бірме і Інданезіі. Пра гэты цяжкі перыяд свайго жыцця ў якасці ваеннапалоннага ў Паўднёва-Усходняй Азіі Буль расказаў у сваім самым вядомым творы «Мост цераз раку Квай». Каб вярнуць жаданне жыць, ён стаў употай пісаць дзённік. У канцы 1944 г. Булю ўдалося ўцячы з палону. Пасля вайны Буль уладкаваўся ў Малайзіі, і толькі пазней, вярнуўшыся на радзіму, ён прысвяціў сябе літаратуры.