П’ер Гардэль | |
---|---|
фр.: Pierre Gardel | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1758[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1840[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Marie Miller[d] |
Дзеці | Amélie Gardel-Habeneck[d] |
Прафесія | танцор, харэограф, балетмайстар, артыст балета |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер-Габрыэль Гардэ́ль (фр.: Pierre-Gabriel Gardel, 4 лютага 1758, Нансі — 18 кастрычніка 1840, Парыж) — французскі артыст балета і балетмайстар. Брат і вучань Максіміліяна Гардэля.
У 1772 годзе паступіў у школу танца пры Парыжскай оперы, дзе навучаўся пад наглядам свайго брата.[3] Яшчэ вучнем выконваў танцавальныя выхады ў операх К. В. Глюка, А. Грэтры, Ф. Гасека .[4] У 1780 годзе стаў першым танцошўчыкам, але быў вымушаны адмовіцца ад сваёй выканаўчай кар’еры па стану здароўя.[3] Пасля смерці брата Максіміліяна ў 1787 годзе П’ер заняў пасаду балетмайстра Оперы, а яго асістэнтам стаў Луі Мілон .
У 1781—1782 гадах выступаў на сцэне лонданскага Каралеўскага балета ў трупе Ж. Ж. Навера, затым вярнуўся ў Парыж.[4]
Выконваў партыі Ліндора («Мірза і Ліндор»), Дэзертыра («Дэзертыр») і ў пастаноўках Ж. Ж. Навера — Рынальда, Язона («Рынальда і Арміда », «Ясон і Медэя » Ж. Ж. Радольфа ), Альфонса («Адэль дэ Понцье») і інш.
Першыя тры балеты Гардэля «Суд Парыса » (фр.: Le Jugement de Pâris, 1787), «Псіхея» (фр.: Psyché, 1790), «Тэлемак на востраве Каліпса » (фр.: Télémaque, 1790) абапіраліся на класічныя міфы і лічыліся сумяшчальнымі са старым рэжымам. Паколькі Французская рэвалюцыя выклікала палітычны пераварот, Гардэль стварыў патрыятычныя танцы, якія спалучалі палітычны змест з неакласічнымі ідэямі. Ён супрацоўнічаў з Жакам-Луі Давідам, мастаком, які падзяляў погляды Гардэля на дэманстрацыю ідэй рэвалюцыі ў творах мастацтва.[5] У «L’Offrande à la Liberté» (1792) Гардэль прадставіў падзеі рэвалюцыі як оперу з музыкай, напісан Франсуа-Жазефам Гасекам .[6]
Сярод іншых пастановак Гардэля найбольш вядомыя балеты: «Танцаманія» Э. Мегюля (1800), «Ахіл на востраве Скірас» Л. Керубіні, «Поль і Віргінія» Р. Крэйцэра (абодва — 1804), «Апраўданая служанка» Крэйцара, «Блудны сын» А. М. Бертона (абодва — 1818).[4]
П’ер Гардэль сцвярджаў, што моцны тэхнічны танец аднолькава важны для сюжэту і тэатральнасці балета. На яго паўплывалі рэформы Ж. Ж. Навера, хоць Гардэль не бачыў неабходнасці абмяжоўваць тэхніку пры ўключэнні пантамімы.[3] Ён звёў пантаміму да мінімуму і адабраў тых, хто валодаў прыроднымі драматычнымі здольнасцямі. Яго харэаграфія прапанавала танцорам тое, што ён лічыў складанай і драматычнай працай.[3] Па-за операй балетмайстры засяродзіліся на пантаміме. Менавіта ў гэты час Гардэль унёс змены ў трэніроўкі, каб адлюстраваць яго ўвагу да пашырэння тэхнікі. Гардэль дазваляў і заахвочваў стварэнне дывертысментаў для танцораў. Агюст Вестрыс быў галоўным танцорам у той час і добра вядомы тым, што пашыраў межы паваротаў і скачкоў. Тое, што выклікала дыскамфорт у Гардэля як танцора, стала каштоўным, калі Гардэль стаў балетмайстрам Оперы.
Усе былі пастаўленыя ў Парыжскай оперы.