П’ер Дэлінь | |
---|---|
фр.: Pierre Deligne | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1944[1][2] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя[5], тэорыя лікаў[5] і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Гратэндзік[7] |
Член у | |
Узнагароды |
Абелеўская прэмія (2013) Філдсаўская прэмія (1978) прэмія Бальцана[d] (2004) Прэмія Вольфа па матэматыцы (2008) ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1989) Q126416244? (12 ліпеня 1994) |
Сайт | math.ias.edu/people/facu… |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер Рэнэ Дэлінь (фр.: Pierre René, vicomte Deligne; нар. 3 кастрычніка 1944, Брусель) — бельгійскі матэматык. Знакаміты работамі па гіпотэзам Вейля, якія былі поўнасцю даказаны ў 1973 годзе.
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1944 года ў Бруселі.
Вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце. Пасля абароны доктарскай дысертацыі пад кіраўніцтвам Аляксандра Гратэндыка П’ер Дэлінь працаваў разам з ім у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў пад Парыжам, спачатку — над абагульненнем асноўнай тэарэмы Зарыскага пры дапамозе тэорыі схем. У 1968 годзе працаваў з Жан-П’ерам Серам. Таксама ён супрацоўнічаў з Дэвідам Мамфардам па пытаннях апісання прастор модуляў крывых. Самай вядомай працай Дэліня з’яўляецца яго доказ трэцяй (і апошняй з недаказаных) гіпотэзы Вейля.
З 1970 па 1984 гады, працуючы ў ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў (Прынстан, штат Нью-Джэрсі), заставаўся пры гэтым пастаянным супрацоўнікам Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў. Тут ён выканаў шматлікія важныя працы, якія ляжаць па-за праблематыкай алгебраічнай геаметрыі.
Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).