П'ер Паала Пазаліні | |
---|---|
Pier Paolo Pasolini | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1975[2][4][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Адукацыя | |
Прафесія | паэт, пісьменнік і кінарэжысёр |
Узнагароды |
прэмія Віярэджа[d] (1957) Jussi Awards[d] (1968) прэмія Вялікага журы (1964) Сярэбраная стужка (1965) Сярэбраны мядзведзь[d] (1971) Crotone Prize[d] (1959) |
IMDb | 0001596 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер Па́ала Пазаліні (італ.: Pier Paolo Pasolini; 5 сакавіка 1922, Балоння, Італія — 2 лістапада 1975, Осція, Італія) — італьянскі паэт, пісьменнік і кінарэжысёр.
Сімпатыі да марксізму і камунізму, нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя знаходзілі адлюстраванне ў яго літаратурных і кінематаграфічных творах, у якіх ён выказваўся на тэмы палітыкі, рэлігіі і ідэалогіі, эпатуючы публіку арыгінальным прачытаннем класічных міфаў і парадаксальным чынам спалучаючы марксізм з вучэннем Хрыста і чалавечай сэксуальнасцю ў самых разнастайных і нечаканых яе праявах. Жорстка забіты за свае погляды.
Раніцай 2 лістапада 1975 году цела П’ера Паала Пазаліні знайшлі ў лужыне крыві. У яго былі пераламаныя 10 рэбраў, раздушанае сэрца, разбітая сківіца, зламаная левая рука і напалову выдраныя вушы. Па яго целе некалькі разоў праехала машына. 17-гадовы Піна Пелозі быў арыштаваны і асуджаны за гэтае забойства, але 7 траўня 2005 адмовіўся ад свайго добраахвотнага прызнання, і расследаванне было адноўленае. Злачынства ўчынілі чатыры забойцы, а не адзін Пелозі. Паводле дадзеных часопіса Oggi, акрамя Пелозі ў забойстве Пазаліні ўдзельнічалі яшчэ два падлеткі, браты Франка і Джузэпэ Барселіна, якія пасля памерлі ад СНІДу. Асоба чацвертага зламысніка не высветленая. Гэтае злачынства лічыцца адной з самых загадкавых таямніц Італіі XX стагоддзя[5].
Асобныя вершы пераклаў на беларускую мову Васіль Хомчанка[6].