П’ер дэ Гейтэр | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1848[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1932[1][2] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер дэ Гейтэр (фр.: Pierre Degeyter; 8 кастрычніка 1848, Гент, Бельгія — 27 верасня 1932, Сен-Дэні, каля Парыжа) — французскі кампазітар. Аўтар музыкі міжнароднага пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал». З 1920 года член Французскай кампартыі. Па прафесіі мэбельшчык.
Нарадзіўся ў сям’і рабочага, перасяліўся пазней у Францыю. З дзяцінства працаваў на прадпрыемствах Ліля. Спяваў у хоры, вывучаў тэорыю музыкі, навучаўся ігры на музычных інструментах. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Быў хормайстрам пеўчага таварыства «Працоўная ліра», арганізаванага лільскім аддзяленнем Працоўнай партыі. Для гэтага таварыства ў 1888 годзе напісаў музыку на вершы Э. Пацье «Інтэрнацыянал».